Кавалёва: На спатканні ён штосьці хацеў сказаць, але не змог...


Пра спатканне з сынам, якое сталася апошнім, Любоў Кавалёва распавяла “Белсату”.

“Перад тым, як прывялі Улада, са мною размаўляў намеснік начальніка СІЗА КДБ, які лішні раз мяне ўпікнуў за тое, што я з’ездзіла ў Брусель”, – узгадала маці асуджанага на расстрэл Уладзіслава Кавалёва ў інтэрв’ю “Белсату” 15 сакавіка. “Так што, я думаю, звязана, нейкая помста ідзе. І сыну яны адпомсцілі за тое, што праўда выйшла”, – сказала яна.

Пра тое, што спатканне дазволілі, паведамілі літаральна за дзень, увечары. “Ён увесь час на мяне глядзеў такімі вачыма, нібыта нешта хоча сказаць, і ўвесь час пазіраў за маю спіну. Там сядзеў намеснік начальніка СІЗА, які кантраляваў нашую размову, і Улад не мог. Я думаю, што ён нешта ведаў [пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся яго памілаваць. – belsat.eu]. Я думаю, ён хацеў нешта сказаць…” – узгадвае маці асуджанага.

“Трэба знайсці яшчэ сына, яго нідзе няма”, – гаварыла Любоў Кавалёва за дзень да таго, як ёй адправілі ліст з паведамленнем аб расстрэле. Яна якраз збіралася папрасіць Аляксандра Лукашэнку (што і зрабіла 16 сакавіка) прыпыніць на год выкананне прысуду.

belsat.eu

Стужка навінаў