Імшу на англійскай мове адправіць гарадзенскі касцёл


Заўтра, 4 сакавіка, у гарадзенскім Пабрыгіцкім касцёле пройдзе першая імша на англійскай мове. Плануецца, што такія багаслужбы будуць праходзіць кожную другую нядзелю.

“Замежныя студэнты, якія наведваюць наш касцёл, даўно прасілі арганізаваць для іх імшу на англійскай, – адзначыў старшыня касцельнага камітэту Сцяпан Іаткоўскі. – Мы чакаем, што яе будуць наведваць каля 150 чалавек”.

Паводле старшыні, імша ў першую чаргу адрасуецца замежным студэнтам, якія навучаюцца ў гарадзенскіх ВНУ. Англійскамоўныя студэнты рэгулярна наведваюць моладзевыя сустрэчы ў каталіцкай епархіі ды неаднаразова выказвалі пажаданні маліцца на зразумелай ім мове.

Імшу адправіць мясцовы святар.

У Пабрыгіцкім касцёле таксама штотыднёва праводзяцца службы на літоўскай мове і з сурдаперакладам для глуханямых. Святары, якія іх адпраўляюць, скончылі адпаведныя курсы.

belsat.eu

Стужка навінаў