Паўднёвая Карэя заклікае Кітай не выдаваць перабежчыкаў


https://youtu.be/TSjKdyJl9j4
Парламент Паўднёвай Карэі прыняў рэзалюцыю з афіцыйным заклікам да ўладаў Кітаю спыніць выдачу паўночнакарэйскіх перабежчыкаў. Сёння паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва «Yonhap» паведаміла, што на кітайскай мяжы схапілі 30 перабежчыкаў, дзевяць з іх ужо перадалі Пхеньяну. Уцекачам можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

«Я шчыра спадзяюся, што асноўныя правы чалавека на жыццё і бяспеку для паўночнакарэйскіх перабежчыкаў будуць забяспечаныя ў Кітаі», – заявіў дэпутат парламенту Паўднёвай Карэі Пак Сун Ёнг, які некалькі дзён трымаў галадоўку ля амбасады Кітаю ў Сеуле. Цяпер там працягваецца акцыя пратэсту.

Жанчына, якая жадала захаваць сваё імя ў таямніцы, распавяла пра ўласны досвед у лагеры ў Паўночнай Карэі: «Я была сведкаю, як двух чалавек публічна пакаралі смерцю, бо яны спрабавалі ўцячы з поўначы. Таксама я бачыла, як паміралі ад хваробаў або ад голаду. Гэтых перабежчыкаў, затрыманых у Кітаі, нельга адпраўляць назад на поўнач, што б ні здарылася!»

Паводле афіцыйнага Сеулу, Паўднёвая Карэя прыняла 20 тыс. перабежчыкаў, якія ратаваліся ад беднасці ды рэпрэсіяў у Паўночнай Карэі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары