Холад забіў фламінга. Яны ўмерзлі ў ваду і не маглі ўзляцець


Больш за 50 ружовых фламінга былі знойдзеныя мёртвыя ў Груісан на поўдні Францыі. Птушкі сталі ахвярамі анамальна халоднага надвор’я.

Паводле мясцовых пажарных, якія ў чацвер 9 лютага інспектавалі вадаёмы ў рэгіёне Од, замерзлая вада стала пасткаю для птушак, і яны не змаглі ўзляцець.

Ліга абароны птушак забрала іншых аслабленых фламінга, каб транспартаваць іх у парк птушак у Камарг, што на поўдні Францыі. Як распавёў дырэктар лігі Фрэнсіс Марлён, апошні такі выпадак здарыўся ў 1985 г.

belsat.eu

Стужка навінаў