Санта-Клаўсы навыперадкі ўзлазілі на коміны


Яны ўдзельнічалі ў сусветных спаборніцтвах, што прайшлі ў Швейцарыі.

Сусветныя спаборніцтвы Санта-Клаўсаў у швейцарскім мястэчку Замнаўн, адбываюцца штогод. Іх удзельнікі навыперадкі ўлазяць на коміны, возяць падарункі на аслюках, упрыгожваюць імберцавыя кексы і ездзяць на скутэрах.

Звычайна ў іх удзельнічаюць болей за 100 ахвотнікаў. Яны дзеляцца на каманды па чатыры чалавекі ды змагаюцца за прызы, кошт якіх складае 5 тыс. еўраў. Спаборніцтвы прыцягваюць тысячы турыстаў.

belsat.eu
https://youtu.be/hl4aMwbUutY

Глядзі таксама
Каментары