Тыдзень пасля Femen: Беларусь і Украіна ганарацца дыпламатыяй


Наша ўсходняя партнёрка збіраецца “ўцягваць Беларусь ў еўрапейскія працэсы”.
Пра гэта амбасадар Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў заявіў 27 снежня на ўрачыстым прыёме ў Менску з нагоды 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі.
“Ацэньваючы няпросты шлях станаўлення і развіцця нашых міждзяржаўных двухбаковых адносін, якія праходзілі ў новых умовах дзяржаўнасці і складаных геапалітычных рэаліях, можна ўпэўнена пацвердзіць, што Беларусь, як дружалюбная суседняя дзяржава, заўсёды займала і па праве працягвае займаць прыярытэтнае месца ў знешнепалітычных інтарэсах Украіны”, — Віктар Ціханаў.
Ён запэўніў, што Украіна падтрымлівае і гатова адстойваць неабходнасць паўнапраўнага і ўсебаковага ўцягвання Беларусі ў еўрапейскія працэсы, “у прыватнасці ва ўсе вымярэнні ініцыятывы ЕЗ “Усходняе партнёрства”, уключаючы працу яе парламенцкай асамблеі”.
У адказ першы намеснік кіраўніка беларускага МЗС Ігар Петрышэнка падкрэсліў: “Мінулы перыяд адзначаны дынамічным развіццём плённага двухбаковага супрацоўніцтва, у Менску і Кіеве эфектыўна функцыянуюць амбасады нашых дзяржаваў, наладжаны прадуктыўны дыялог на вышэйшым і высокім узроўні, актыўна развіваецца міжведамаснае, міжрэгіянальнае і прыгранічнае ўзаемадзеянне”. Па паказчыках 2011 г. чакаецца аб’ём двухбаковага таваразвароту паміж краінамі больш як $ 6 млрд.
belsat.eu
Стужка навінаў