Людміла Рэуцкая: Рэзкага падаражання лекаў не будзе


“Банкамі на тры дні была прыпыненая канвертацыя валюты паводле курсу Нацбанку дзеля набыцця лекавых сродкаў. Міністэрства аховы здароўя далучылася да вырашэння гэтай праблемы, і цяпер яна вырашаная: банкі распачалі канвертацыю валюты паводле курсу Нацбанку”, – паведаміла Рэуцкая.

“У 2009 г. быў складаны перыяд – тады сапраўды адбылося рэзкае імгненнае падаражанне лекавых сродкаў, і мы былі вымушаныя рабіць нейкія захады. Мы звярнуліся да ўсіх вытворцаў – замежных, айчынных – з просьбаю далучыцца да нас, каб не дапусціць рэзкага росту коштаў”, – адзначыла прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя.

Паводле інфармацыі Людмілы Рэуцкай, Міністэрства аховы здароўя штотыдзень ажыццяўляе маніторынг беларускіх аптэкаў. Цяпер аптэкі правяраюць на наяўнасць лекавых сродкаў для прафілактыкі ды лячэння вострых рэспіраторных вірусных інфекцыяў і грыпу, бо чакаецца сезонны рост захворвання. “Учора падводзілі вынікі маніторынгу мінулага тыдня – у аптэках ёсць дастатковы асартымент лекавых сродкаў для прафілактыкі ВРВІ і грыпу”, – паведаміла Рэуцкая.

Як кажа прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя, сёння фармацэўтычная вытворчасць нарошчвае тэмпы развіцця і дасягнула пэўных поспехаў. У арсенале медычных работнікаў прысутнічаюць сродкі амаль усіх фармацэўтычна-тэрапеўтычных групаў – і сучасныя антыбіётыкі, і лекавыя сродкі для лячэння анкалагічных захворванняў. “Я думаю, мы можам з аптымізмам глядзець у будучыню насычэння ўнутранага рынку лекавымі сродкамі, у тым ліку імпартнай вытворчасці”, – падкрэсліла Рэуцкая.

belsat.eu

Стужка навінаў