Кампаніям нявыгадна працаваць з замежнаю валютаю


На кожным долары страты даходзяць да 2000 руб.

Са з’яўленнем валюты ў свабодным продажы бізнесоўцы чакалі ажыўлення на рынку. Аднак пры сённяшніх умовах працаваць з валютаю становіцца папросту нявыгадна. “Ад валютных даходаў кампанія мусіць 30 % абавязкова прадаць паводле курсу 5365 руб., 70 % на дадатковай сесіі ў сярэднім за 8500–8600. Таму разам прадаць безнаяўны долар можна не больш як за 7050 руб., за мінусам камісіі банку за ажыццяўленне продажу на дадатковай сесіі. Але з партнёрамі мы разлічваемся паводле курсу 8500–10 000 руб. Таму на кожным долары кампанія мае аперацыйныя страты 1500–2000 руб.”, – заявіў адзін з бізнесоўцаў “Белсату”.

Апроч таго, паводле правілаў бухгалтарскага ўліку, розніца паміж афіцыйным курсам і курсам на дадатковай сесіі ёсць прыбыткам, які абкладаецца падаткам на прыбытак паводле стаўкі 24 %.

На меркаванне эканаміста Ірыны Урбан, такія ўмовы могуць паспрыяць міграцыі беларускага бізнесу ў суседнія краіны або стварэнню шэрых схемаў аплаты. “Дарэчы, старшыня Нацбанку Надзея Ермакова абяцала адмяніць падатак 24 % на працягу месяца. Пакуль жа бізнесоўцы будуць імкнуцца прадаваць на біржы як мага менш валюты”.

Тым часам даследаванні цэнтраў BISS і “Новак” паказваюць, што траціна беларускіх бізнесоўцаў хацела б пакінуць Беларусь.

belsat.eu

Стужка навінаў