Старшынём руху «За свабоду» выбралі Юрася Губарэвіча


Новым старшынём руху «За свабоду» стаў Юрась Губарэвіч, які быў намеснікам кіраўніка арганізацыі Аляксандра Мілінкевіча. Старшыню выбіралі на справаздачна-выбарчай канферэнцыі з трох кандыдатаў.

Акрамя двух намеснікаў старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча і Алеся Лагвінца сваю кандыдатуру прапанаваў таксама прадпрымальнік Алесь Таўстыка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378358″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Са 115 галасоў 59 былі аддадзеныя за Юрася Губарэвіча, 51 за Алеся Лагвінца і 2 за Алеся Таўстыку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378326″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]За некалькі дзён да канферэнцыі Лагвінец выступіў з прапановай увесці сустаршынства ў арганізацыі, каб выключыць магчымасць расколу ў руху. Аднак Губарэвіч заявіў, што гэта з’яўляецца «слабой прапановай», якое не пойдзе на карысць арганізацыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378322″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У адпаведнасці са статутам задачамі руху «За свабоду» зʼяўляюцца: садзейнічанне пабудове грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, зацвярджэнне прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека; садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, павышэнне яе міжнароднага аўтарытэту; садзейнічанне стварэнню ўмоваў для правядзення ў Беларусі ўсеагульных, свабодных і роўных выбараў прэзідэнта, дэпутатаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378346″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]

МЯ, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў