Аляксандр Мілінкевіч: Губарэвіч і Лагвінец – мае палітычныя дзеці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=wkK0EEqNgbE”][vc_column_text]Былы лідар абʼяднанай апазіцыі і кіраўнік Руху «За свабоду» вырашыў сысці ў «адстаўку», але абяцае, што застанецца ў палітыцы. У хуткім часе Рух абярэ новага лідара. 16 кастрычніка адбудзецца справаздачна-выбарная канферэнцыя Руху «За Свабоду». 

«Я ўжо вызначыўся з кандыдатураю, але пакуль не хачу выказвацца на гэты конт, каб нікому не навязваць мой выбар», – распавядае Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандр Мілінкевіч скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гарадзенскага педінстытуту. Працаваў у Горадні настаўнікам. Пасля аспірантуры ў Інстытуце фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976–1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гарадзенскага педінстытуту.

У 1996–1997 гадах быў прэзідэнтам баскетбольнага клубу «Гродна-93». Падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.

Фільм Юрыя Хашчавацкага пра выбары 2006 года

26 кастрычніка 2006 года Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

«Я прыйшоў у палітыку праз тэлебачанне. Гэта быў 1985 год – час гарбачоўскай перабудовы. У Горадні пачалі паўставаць арганізацыі, якія тады называліся нефармальнымі і раптам мяне запрасілі на тэлебачанне, каб распавесці пра гісторыю Горадні. Я 8 гадоў вёў аўтарскую перадачу. Праз гэта мяне заўважылі ў грамадскім жыцці. І калі Сямён Домаш перамог на выбарах і стаў мэрам Горадні, то ён запрасіў мяне ў сваю каманду. Маўляў, тут усе камуністы, а трэба ж, каб і дэмакрат быў», – узгадвае Мілінкевіч.

Пасля сыходу з Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч плануе заняцца асветніцкай палітыкай і ў прыватнасці будзе займацца стварэннем Вольнага беларускага ўніверсітэту.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў