Губарэвіч і Лагвінец раскрылі сакрэт, хто будзе кіраваць Рухам «За Свабоду»


Аляксандр Мілінкевіч пакідае крэсла лідара арганізацыі пасля 10 гадоў працы. Хто яго заменіць? Выбары ўжо ў нядзелю.

Змагацца за пасаду кіраўніка будуць першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч і намеснік старшыні Алесь Лагвінец. Першы лічыць, што арганізацыя знаходзіцца ў добрай форме, другі бачыць заняпад у параўнанні з росквітам часоў Плошчы-2006.

У фрагменце з тэледыскусіі «Два на два» лідары распавядаюць, як яны будуць кіраваць арганізацыяй у выпадку перамогі ды якім будзе лёс апанента.

Глядзець выданне праграмы «Два на два», прысвечанае выбарам старшыні Руху «За Свабоду», цалкам:

https://youtu.be/Pp5n0VuB8J4?list=PLLxQpYG35cp2y8jTrfdX-l6_An28Nvi55

Праграма «Два на два» выходзіць на «Белсаце» кожны аўторак а 18:55.

Глядзець іншыя выданні праграмы «Два на два».

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары