За алкаголь і спробу скасаваць кантракт расейскіх вайскоўцаў саджаюць у «зінданы»


Расейскія камандзіры ва Украіне пачалі саджаць парушальнікаў дысцыпліны ў войску ў «зінданы», гэта так званыя турмы, якія ўяўляюць сабой глыбокія ямы, вырытыя ў зямлі і закрытыя зверху кратамі. Паводле брытанскай выведкі, у «зінданы» трапляюць за ўжыванне алкаголю і спробу скасаваць кантракт.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі на падставе звестак выведкі паведамляе, што расейскіх вайскоўцаў пачалі жорстка караць за парушэнні дысцыпліны. Пасля таго, як кіраваць расейскай групоўкай стаў начальнік Генштабу РФ Валерый Герасімаў, стала распаўсюджвацца пакаранне ў «зіндане». У такія турмы кідаюць салдатаў за ўжыванне алкаголю, а таксама тых, хто не жадае ваяваць ва Украіне.

«Зінданы», якія ўяўляюць сабой выкапаныя ў зямлі ямы з кратамі зверху, раней часта выкарыстоўвалі расейскія вайскоўцы на вайне з Чачэніяй.

Гісторыі
Больш нікога роднага. Як руйнуюцца ўкраінскія масты і расейскія сем’і
2023.04.30 11:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў