«Аказваюць сур'ёзны ўплыў». У МЗС РФ распавялі пра ролю Беларусі ў вайне супраць Украіны


Намеснік міністра замежных справаў РФ Міхаіл Галузін у інтэрв’ю RTVI заявіў, што разгортванне Рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі не дазваляе ЗСУ перакінуць дадатковыя рэзервы на фронт.

«Само па сабе размяшчэнне Рэгіянальнай групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі зʼяўляецца магутным стрымліваючым фактарам для ўкраінскіх падраздзяленняў, вымушаных захоўваць значныя рэзервы на гэтым кірунку замест таго, каб перакінуць іх на Паўднёва-Усход.

Такім чынам, нават не ўдзельнічаючы наўпрост ў баявых сутыкненнях, дыслакаваныя ў Рэспубліцы дадатковыя вайсковыя кантынгенты аказваюць сурʼёзны ўплыў на ход СВА, садзейнічаюць дасягненню яе задач і мэтаў», – падкрэсліў намеснік міністра.

Галузін заявіў, што нельга выключаць перакідвання ў Беларусь дыверсійных групаў з Украіны з ліку беларускіх добраахвотнікаў, якія хочуць зрынуць рэжым Лукашэнкі.

«Што да магчымай эскалацыі сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы і неабходнасці задзейнічання ў сувязі з гэтым РГВ, то адказнасць за такое развіццё падзеяў будзе несці выключна кіеўскі рэжым і яго заходнія куратары», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, у кастрычніку было заяўлена аб разгортванні на тэрыторыі Беларусі Рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Аналітыка
Да якіх «надзвычайных захадаў» рыхтуецца Лукашэнка? Аналізуем апошнія падзеі
2023.03.16 19:24

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў