У Наваполацку з офісу выселілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу «Нафтану», паведамляюць праваабаронцы.
Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі.
Прадстаўнікі прафсаюзу планавалі абскардзіць пастанову аб ліквідацыі ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.
На незалежны прафсаюз «Нафтану» і яго чальцоў чыніцца ціск з боку беларускіх уладаў. Так, лідарка прафсаюзу Вольга Брыцікава ў лютым – красавіку правяла за кратамі запар 75 содняў. У сярэдзіне траўня ў Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў.
Алена Рувіна belsat.eu