«Такіх праколаў у нас быць не мусіць». Кіраўнік «ByPol» перапрасіў за «ціхара» ў Вільні


Кіраўнік «ByPol» Аляксандр Азараў у каментары «Белсату» назваў недапушчальнай памылку з «ціхаром» у Вільні. «Натуральна, будзем асцярожней паводзіць сябе. Такіх праколаў у нас быць не мусіць», – заявіў Азараў.

Літоўскі журналіст Дарус Матайціс на аматарскім футбольным турніры ў 2019 годзе.
Фота: Vidmanto Balkūno / 15min.lt

Кіраўнік «ByPol», прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення правапарадку Аляксандр Азараў пракаментаваў «Белсату» памылку з мужчынам, якога зблыталі з ціхаром. Азараў патлумачыў, што літоўскі журналіст вельмі падобны на колішняга міліцыянта з Менскай вобласці:

«Ён вельмі падобны, і нейрасеткі, як цяпер модна казаць, паказалі амаль стоадсоткавае супадзенне. Але ж бываюць амаль двайнікі, супадзенні могуць быць, гэта вялікая рэдкасць, але бывае».

Літоўскі журналіст Дарус Матайціс на акцыі ў Вільні і колішні міліцыянт з Беларусі Андрэй Трапашка.
Фота: «ByPol» / Telegram

Суразмоўца «Белсату» сцвярджае, што выяву меркаванага ціхара некалькі разоў праверылі праз базу колішніх сілавікоў.

«Нам даслалі відэа, яго знялі на відэа. Мы гэтае відэа «прагналі» праз нашую базу, і яна распазнала яго. Розныя асобы правяралі некалькі разоў на розных камп’ютарах – і ўва ўсіх было супадзенне, што гэта ён. Дзіўна, натуральна, што не ён», – сказаў Азараў.

Ён запэўніў, што «ByPol» зробіць работу над памылкамі:

«Натуральна, будзем асцярожней паводзіць сябе. Такіх праколаў у нас быць не мусіць».

Азараў папрасіў прабачэння ў літоўскага журналіста Даруса Матайціса, якога «ByPol» раней ідэнтыфікаваў як колішняга супрацоўніка аператыўна-дзяжурнай службы ДАІ Менскай вобласці Андрэя Трапашку.

Hавiны
«ByPol» высветліў асобу «ціхара» з акцыі на Дзень Волі ў Вільні, але ён апынуўся іншым чалавекам
2023.03.27 16:42

Мужчына дзеяў гэтак жа, як сілавікі ў цывільным на апазіцыйных мітынгах у Беларусі: стоячы ўбаку, ён здымаў на камеру ўдзельнікаў акцыі на Дзень Волі ў Вільні. Таму яго западозрылі ў супрацы з беларускімі спецслужбамі.

Матайціс здымае для фотаагенцтва «Scanpix». Журналіст распавёў, што падчас працы на віленскай акцыі ў яго ніхто не пытаўся, хто ён і адкуль. «Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакументы», – сказаў Матайціс.

Hавiны
Меркаваны ціхар, які здымаў беларусаў на Дні Волі ў Вільні, выявіўся літоўскім журналістам
2023.03.28 00:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў