«Белсат» прызналі экстрэмісцкім


Сайт і сацыяльныя сеткі «Белсата» прызналі экстрэмісцкімі. Такое рашэнне 27 ліпеня прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.

«Белсат» прызналі экстрэмісцкім.
Фота: Вольга Чамаданава / Telegram @pressmvd

Пра рашэнне прызнаць «Белсат» экстрэмісцкім у тэлеграме паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

«Мэта падобных дзеянняў уладаў – зачысціць інфармацыйнае поле ў Беларусі, максімальна ўскладніць распаўсюд непадцэнзурнай інфармацыі. Рашэнне, натуральна, абсурднае. Ані Белсат, ані іншыя незалежныя медыі не з’яўляюцца экстрэмістамі. Мы будзем працягваць працаваць, несці нашым гледачам і чытачам інфармацыю па-беларуску і без цэнзуры», – кажа намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

Чамаданава нагадвае, што распаўсюд (рэпост) інфармацыі з «экстрэмісцкіх крыніц» цягне адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту. Памятайма, што чытаць «Белсат» надалей можна. Падпіска на сацсеткі нашага каналу – не парушэнне закону.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Міністэрства інфармацыі Беларусі, прадукцыі «Белсату» пакуль няма.

Меркаванні
Чорны дзень «Нашай нівы». Беларускія ўлады спрабуюць высечы незалежныя СМІ пад корань
2021.07.10 14:46

 

Ліпеньская зачыстка грамадзянскай супольнасці закранула і журналістаў «Белсату». Сярод нашых калегаў, якія апынуліся за кратамі, аказаўся і карэспандэнт, палітычны аглядальнік Ігар Ільяш, жонка якога Кацярына Андрэева застаецца за кратамі з лістапада 2020 года. 26 ліпеня Ігара выпусцілі. Журналіст не ведае, у чым менавіта яго падазраюць, але ўпэўнены, што рэпрэсіі супраць прэсы і грамадзянскай супольнасці будуць працягвацца.

Артыкулы
«Гэта акцыя застрашэння». Журналіст Ігар Ільяш – пра 10 дзён на Акрэсціна
2021.07.26 15:03
Артыкулы
«Не спыняцца і не апускаць рук!» Распавядаем пра Ігара Ільяша – затрыманага журналіста «Белсату»
2021.07.22 14:30

Блакаваць нецэнзураваны дзяржаваю кантэнт у Беларусі пачалі яшчэ летась увосень. Спачатку у лік экстрэмісцкіх траплялі тэлеграм-каналы, а апошнія некалькі месяцаў узяліся за найбуйнейшыя медыі – TUT.by, «Нашу Ніву», «Еўрарадыё», Радыё «Свабоду» ды шэраг іншых рэгіянальных рэсурсаў. У сацыяльных сетках часовы прытулак знайшлі дзясяткі медыяў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў