У Гомлі затрымалі больш за 20 чалавек – нібыта за «экстрэмісцкія матэрыялы»


На ўсіх склалі пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Адну з затрыманых асудзілі за тры хвіліны.

Ілюстрацыйная выява. Міліцыянты ў Ленінскім судзе Берасця.
Фота: Белсат

Праваабаронцы расказалі на канале «Вясна назірае» аб затрыманні ў Гомлі 25 кастрычніка амаль трох дзясяткаў чалавек. На ўсіх склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП РБ – «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як пішуць праваабаронцы, затрыманні звязаныя нібыта з падпіскай на «экстрэмісцкія» каналы, хоць гэта не забаронена законам – забаронены распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (у тым ліку рэпосты і перасыланні паведамленняў з каналаў са спісу) або ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» (гэтымі фармаваннямі прызналі асобныя Telegram-каналы, але адказнасць за ўдзел у іх крымінальная).

Парады
Чатыры простыя ідэі кіберпартызанаў і OSINT для абароны Android-смартфона ад сілавікоў
2021.10.25 16:05

Праваабаронцы расказваюць, як прайшоў адзін з судоў. Затрыманых судзілі ў дзень затрымання. Сярод першых судзілі 22-гадовую студэнтку Яніну Змітровіч, дачку светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў.

На выхадзе са школы, дзе яна працуе, яе чакалі байцы АМАПу і ГУБАЗіКу, прапанавалі праехаць з імі, каб даць паказанні ў якасці сведкі. Калі яна папрасіла даць позву, яе схапілі і заштурхалі ў машыну, адабралі тэлефон і гвалтам прымусілі разблакаваць. Далі патэлефанаваць бацькам і паведаміць пра час і месца суда – ды бацькоў на суд не пусцілі. Суддзя Аляксандр Зінчук разглядзеў ейную справу за тры хвіліны, арыштаваў на 15 дзён.

Артыкулы
Алексіевіч расказала на канферэнцыі ААН пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
2021.10.26 11:28

АА belsat.eu

Стужка навінаў