Што рабіць у выпадку радыяцыйнай пагрозы? Тэст


У 37-ую гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі мы падрыхтавалі тэст, які дазволіць вам ацаніць свае веды пра дзеянні ў выпадку радыяцыйнай пагрозы. Гэтыя веды не страчваюць сваёй актуальнасці.

Беларусь не толькі мае ўласную АЭС, якую эксперты называюць адною з найгоршых у свеце, але і з усіх бакоў аточаная атамнымі электрастанцыямі. Ды і заявы наконт магчымага ўвядзення ў краіну ядравай зброі з Расеі спакою не дабаўляюць.

Звычайны чалавек гэтаму можна супрацьпаставіць веды аб тым, як дзеяць у крытычнай сітуацыі. Як кажуць, добра, каб не спатрэбілася, але «інфармаваны – значыць узброены». Таму заклікаем прайсці наш тэст.

У якасці бонусу напрыканцы тэсту размешчаная спасылка на падрабязныя рэкамендацыі эксперта, які не адзін год займаецца тэмай радыяцыйнай бяспекі. Гэтыя рэкамендацыі ў такім выглядзе ёсць толькі ў нас.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў