У салігорскай шахце знайшлі рэшткі ракаскарпіёна


Знойдзены рэшткі ракаскарпіёна адносяць ды палеазойскай эры (539 – 252 млн гадоў таму). Знаходку знайшоў начальнік ПДУ-8 рудніка 3 рудаўпраўлення Канстанцін Башура, паведамляе прэс-служба «Беларуськалія».

Фота: belaruskali/Telegram

На прадпрыемстве адзначаюць, што на тэрыторыі Салігорску падобных ракаскарпіёнаў знаходзілі неаднаразова. Упершыню закамянеласці прадстаўніка атраду вымерлых членістаногіх выявілі ў пластах калійных гарызонтаў у 1976 годзе.

Вывучаць цяперашнюю знаходку прыедуць спецыялісты-палеантолагі, пасля чаго яна стане экспанатам на трэцім рудаўпраўленні, і паглядзець на ракаскарпіёна змогуць усе ахвотныя.

Апошні раз падобная знаходка была знойдзена ў чэрвені 2019 года на Чырвонаслабодскім рудніку ў Салігорску:

Фота: esoligorsk.by

Прыкладна так выглядаў у свой час ракаскарпіён, а яго памеры маглі дасягаць да 3 метраў:

Фота: web-zoopark.ru

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў