Джо Байдэн паабедаў піцай з амерыканскімі вайскоўцамі ў Польшчы


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у польскі Жэшаў побач з украінскай мяжой. Ягоны самалёт прызямліўся ў аэрапорце побач з Жэшавам, што стаў адным з першых пунктаў прыёму ўкраінскіх бежанцаў.

Гэта першы візіт Байдэна ў Польшчу на пасадзе прэзідэнта ЗША, ён працягнецца два дні.

Джо Байдэн сустрэўся з амерыканскімі вайскоўцамі ў Польшчы.
Фота: Evelyn Hockstein / Reuters / Forum

У Жэшаве Джо Байдэн мае сустрэцца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і амерыканскімі вайскоўцамі 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, што там базуецца. Пасля гэтага ён ляціць у Варшаву.

Праз паломку самалёта Анджэй Дуда спазніўся на сустрэчу і праграму давялося мяняць. Тым часам Джо Байдэн сустрэўся з амерыканскімі вайскоўцамі ў Ясёнцы пад Жэшавам. Ён паабедаў разам з імі піцай, якую яму прапанавалі, і пафатаграфаваўся з вайскоўцамі.

Джо Байдэн сустрэўся з амерыканскімі вайскоўцамі ў Польшчы.
Фота: Evelyn Hockstein / Reuters / Forum
Джо Байдэн сустрэўся з амерыканскімі вайскоўцамі ў Польшчы.
Фота: Evelyn Hockstein / Reuters / Forum

«Сёння днём я сустрэўся з вайскоўцамі 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Польшчы. Гэтыя людзі служаць разам з нашымі польскімі супольнікамі, умацоўваюць перадавую абарону NATO. Яны робяць неймаверную працу, і я ўдзячны за іхную службу», – напісаў Байдэн у Twitter.

26 сакавіка адбудзецца ягоная сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у прэзідэнцкім палацы, пасля чаго плануецца публічнае выступленне Джо Байдэна з прамовай наконт Украіны.

Фота
Святлана Ціханоўская ў Польшчы: сустрэча з прэзідэнтам і святкаванне Дня Волі ў Беластоку
2022.03.25 18:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў