Бязмытны ўвоз у Беларусь электрамабіляў прадоўжылі на два гады


Еўразійская эканамічная камісія пагадзілася прадоўжыць бязмытны ўвоз электрамабіляў у Беларусь, а таксама Арменію, Казахстан і Кыргызстан. Норма будзе дзеяць да канца 2025 года, перадае БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: prodelo.by

Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі пастанавіла прадоўжыць да 31 снежня 2025 года дзеянне ільготы на бязмытны ўвоз электрамабіляў у Беларусь, Арменію, Казахстан і Кыргызстан. Мяркуецца, што гэта будзе стымуляваць вытворчасць электракараў, попыт на іх, развіццё сеткі ладавальных станцыяў, а таксама «спрыяць больш шырокаму распаўсюду такіх транспартавых сродкаў».

Згодна з зацверджанаю нормаю, ад выплаты мыта вызваляюцца грамадзяне ўсіх краінаў – чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюзу, акрамя Расеі.

«Пры гэтым не дапускаецца перадаванне правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства або сталае месца жыхарства ў Расейскай Федэрацыі», – адзначае ЕЭК.

Упершыню гэтую ільготу для чатырох краінаў ухвалілі ў сакавіку летась.

Агляд
Ці ёсць у Беларусі 100-адсоткава свой аўтамабіль?
2023.10.01 09:23

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў