Аб'яднаны пераходны кабінет заяўляе аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з АДКБ, ЕАЭС і СНД


Аб’яднаны пераходны кабінет дэмакратычных сілаў Беларусі апублікаваў заяву, у якой абвесціў пра дэнансацыю палітычных і вайсковых дамоваў з Расеяй, выхад Беларусі з АДКБ, ЕАЭС і СНД, прызнаў, што рашэнні ўраду Лукашэнкі не маюць юрыдычнай сілы, а таксама звярнуўся да беларускага народу і беларускіх вайскоўцаў.

Аб’яднаны пераходны кабінет.
Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет/Telegram

Публікуем поўны тэкст заявы:

«Беларусы і беларускі!

Зарааз вырашаецца лёс нашай краіны. Стаіць пытанне існавання нашай дзяржавы. Толькі ад нас з вамі залежыць, ці зможам мы вызваліцца ад імперскага гнёту Расеі і пабудаваць вольную незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі звяртаецца да ўсіх беларусаў згуртавацца ў адной мэце – вызвалення ад дыктатарскага гнёту Лукашэнкі і расейскага прыгнёту.

Кабінет, створаны абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі бярэ на сябе адказнасць за лёс Беларусі і беларускага народу.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі:

  • абвяшчае, што рашэнні «ўраду» Лукашэнкі і яго Савету Бяспекі не маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі;
  • дэнансуе дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, аб’яўляе аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з АДКБ, ЕАЭС і СНД;
  • лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расеі.

У гэтай сувязі патрабуем ад Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь неадкладна закрыць мяжу паміж Беларуссю і Расеяй, ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь – забяспечыць вывад расейскіх войскаў з Беларусі, спыніць падрыхтоўку да размяшчэння ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
На паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету будзе абмяркоўвацца запуск плану «Перамога»
2023.06.24 18:42

Кабінет прыняў рашэнне аб стварэнні Аператыўна-сітуацыйнага штабу і заклікае нацыянальна-арыентаваныя сілы Беларусі падтрымаць дадзенае рашэнне і далучыцца да Аператыўна-сітуацыйнага штабу.

Кабінет лічыць прыярытэтным далейшую падтрымку Украіны і ўкраінскага народу ў змаганні па вызваленні Украіны і перамогі над Расеяй.

Кабінет заклікае далучацца да плану «Перамога» і рыхтавацца да актыўных дзеянняў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў краіне.

Гэта гістарычны момант для нашай дзяржавы, для кожнага беларуса і беларускі, мы верым у перамогу і будзем разам змагацца за незалежнасць Беларусі!

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі

С. Г. Ціханоўская

24 чэрвеня 2023 г.

Вільня, Варшава»

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў