Сахашчык заявіў, што Расея і Беларусь распрацоўваюць планы «бліцкрыгу на Вільню»


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу да Дня Волі, заявіў, што Расея і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядравай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню».

Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Ліза Кохман на святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Пра гэта паведамляе «Позірк».

«Я гэта дакладна ведаю», – сказаў ён, дадаўшы, што «беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні».

Паводле Сахашчыка, улады Расеі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны свет будзе шакаваны» такой эскалацыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».

Выкарыстанне ядравай зброі і напад на Літву Масква і Менск плануюць праз няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК.

«Я, будучы спецыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100%: Расею чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расейскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць», – падкрэсліў Сахашчык.

Фотарэпартаж
Дзень Волі-2024 ў Варшаве, шукайце знаёмых на фота
2024.03.24 19:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў