«Хвіліны шчасця». Як родныя сустракалі праваабаронцу Леаніда Судаленку пасля вызвалення (відэа)


Былы палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка, які выйшаў на волю 21 ліпеня, апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку відэазапіс пра тое, як блізкія сустракаюць яго з калоніі, як ён вяртаецца дамоў.

Леанід Судаленка.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

«Хвіліны шчасця», – так напісаў у пасце з відэа Леанід Судаленка.

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу.

Праваабаронцу абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і засудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Hавiны
Вызвалены праваабаронца Леанід Судаленка распавёў пра свой час у турме і што было самым цяжкім
2023.07.21 17:17

Леанід кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтру «Вясна» і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцыяў пратэсту, а таксама абараняў у судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы.

21 ліпеня Судаленка выйшаў на волю з папраўчай калоніі №3 «Віцьба», цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

Артыкулы
«Яго баяліся ў райпо і ненавідзелі ў міністэрствах». Андрэй Стрыжак – пра праваабаронцу Леаніда Судаленку
2021.11.21 13:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў