Выйшаў на волю гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка


21 ліпеня на волю выйшаў палітзняволены праваабаронца з Гомля Леанід Судаленка, паведамляе «Гомельская вясна». Ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін пакарання.

Леанід Судаленка. Першы фотаздымак пасля вызвалення. Крыніца: Леанід Судаленка/Facebook

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу.

Праваабаронцу абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і засудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Леанід кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтру «Вясна» і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцыяў пратэсту, а таксама абараняў у судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы.

Артыкулы
«Яго баяліся ў райпо і ненавідзелі ў міністэрствах». Андрэй Стрыжак – пра праваабаронцу Леаніда Судаленку
2021.11.21 13:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў