«Дзясяткі, калі не сотні транспартавых сродкаў». Апублікаваныя новыя здымкі лагеру вагнэраўцаў


«The Washington Post» апублікаваў спадарожнікавыя здымкі лагеру каля Асіповічаў, дзе імаверна размясціліся байцы Групы Вагнэра.

Лагер каля Асіповічаў, дзе імаверна размясціліся вагнэраўцы. 22 ліпеня 2023 года.
Фота: Maxar

Здымкі прэзентаваныя «Maxar Technologies і Umbra». На іх відаць павелічэнне колькасці тэхнікі ў параўнанні з папярэднімі здымкамі за 16 ліпеня.

Старэйшы дырэктар «Maxar» Стывэн Ўуд адзначае, што «дзясяткі, калі не сотні транспартавых сродкаў і абсталявання нядаўна прыбылі на аб’ект».

Здымак лагеру каля Асіповічаў за 16 ліпеня. На ім можна ўбачыць цяжкавікі.
Фота: Maxar

Першыя аўтамабілі з’явіліся на спадарожнікавых здымках у чацвер 13 ліпеня. Агулам вядома пра шэсць буйных калонаў тэхнікі наймітаў, якія цягам тыдня прыбылі ў Беларусі.

Hавiны
Прыбыццё вагнэраўцаў у лагер пад Асіповічамі трапіла на спадарожнікавыя здымкі
2023.07.17 11:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў