Камітэт правоў чалавека ААН разгледзіць справу аб суўдзеле Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны


Камітэт правоў чалавека ААН 20 красавіка зарэгістраваў скаргу на Рэспубліку Беларусь дзвюх грамадзянак, аднаго грамадзяніна Беларусі і трох грамадзянаў Украіны. Пяцёра з іх праз расейскае ўварванне былі вымушаныя ўцякаць з Кіева і Харкава, паведамляе ПЦ «Вясна».

Білборд на ваенную тэму ў Львове, Украіна. 12 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

На момант падачы скаргі заяўнікі і заяўніцы былі ў чатырох гарадах Украіны. Паводле ўкраінскіх дзяржаўных асобаў, па трох з гэтых гарадоў наносіліся ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі.

У скарзе сцвярджаецца, што Беларусь, дазволіўшы Расейскай Федэрацыі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю ды інфраструктуру для актаў агрэсіі ў дачыненні Украіны, парушыла свае абавязкі не паддаваць заяўнікаў і заяўніц рызыцы адвольнага пазбаўлення жыцця ды асабістай недатыкальнасці, рызыцы жорсткага абыходжання.

Камітэт ААН задаволіў запыт аб забеспячальных захадах і папрасіў Беларусь да разгляду скаргі (або да далейшага паведамлення) «не дазваляць выкарыстоўваць тэрыторыю ды інфраструктуру для правядзення ваенных аперацыяў, што наўпрост выклікаюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнага пазбаўлення жыцця» для заяўнікаў і заяўніц.

У камітэце заяўнікаў і заяўніц рэпрэзентуе праваабарончая арганізацыя «Respect-Protect-Fulfill».

Hавiны
Сакратар Савету бяспекі Беларусі пагражае «разбурэннямі, смерцю і выбухамі» Польшчы і краінам Балтыі
2022.04.18 11:56
  • Лукашэнкаўская Беларусь – суўдзельніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ды авіяцыйныя ўдары, адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў, які пагражаў Кіеву. Падобная роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года, дзеянні дзяржавы, якая дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваецца як агрэсія.
Hавiны
Генштаб Украіны: у вёсцы Холмеч вайскоўцы палохаюць мясцовых жыхароў нападам украінцаў
2022.04.14 09:28

РР belsat.eu

Стужка навінаў