Брусэль сочыць за перамовамі ў Менску


Брусельскія палітолагі мяркуюць, што дамовіцца пра замірэнне вельмі няпроста.

У Бруселі ды і ў іншых сталіцах свету ўважліва сочаць за менскімі перамовамі. Бо гэта сёння фактычна цэнтр палітычнага жыцця. Менавіта ў беларускай сталіцы, магчыма, цяпер вызначаецца, ці спыніцца ўрэшце адзін з самых крывавых канфліктаў апошняга дзесяцігоддзя.

{movie}Міратворчы Менск |right|18092{/movie}

Галоўная інтрыга сённяшніх менскіх сустрэчаў, і гэта цудоўна ўсведамляюць усе, не лёс Мытнага саюзу, як гаворыцца ў афіцыйнай праграме, а ці знойдуць магчымасць тэрмінова спыніць вайну, якая дэ-факта ідзе паміж Расеяй і Украінаю.

Алена Абрамовіч, журналістка, Канал «112 Україна»:
“…Брусельскія палітолагі мяркуюць, што дамовіцца пра замірэнне вельмі няпроста. Немагчыма цяпер чакаць, што абодва бакі спыняць агонь, бо Расея прадэманстравала цягам папярэдніх дзён нарашчэнне вайсковай моцы на мяжы з Украінай. І падзеі апошніх дзён гавораць пра тое, што ні пра якое замірэнне гаворкі не можа быць”.

Што датычыць іншых мэтаў менскага саміту, то, як мяркуюць брусельскія журналісты, адна з іх больш рэальна дасягальная.

Алена Абрамовіч, журналістка, Канал «112 Україна»:
“Камісар у справе энергетыкі паехаў туды, каб атрымаць гарантыі таго, што ўзімку газ транзітам праз Украіну будзе пастаўляцца на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу”.

А вось Аляксандр Лукашэнка сёння ў Менску, яка кажуць, на трэціх ролях.

Алена Абрамовіч, журналістка, Канал «112 Україна»:
“Лукашэнку і Назарбаева проста выкарыстоўваюць для таго, каб пераканаць Пуціна, паказаць яму, што гандлёвыя стасункі паміж ЕЗ і Украінаю могуць быць станоўчыя і мець добры эфект на Расею і Мытны звяз”.

Што датычыць расейскіх медыяў, якія асвятляюць менскія сустрэчы, дык рыторыка некаторых з іх здзіўляе, калі не сказаць шакуе.

Яны называюць законна абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і наогул украінскія ўлады ні больш ні менш … “хунтай”. Як можна спадзявацца на мір і на згоду паміж бакамі, калі медыі аднаго з іх размаўляюць на такой мове.

Алесь Сіліч, “Белсат”, Брусель

Глядзі таксама
Каментары