Наступная перамога: украінскія сілавікі вызвалілі Севераданецк


Украінскія вайскоўцы вызвалілі ад тэрарыстаў Севераданецк, што ў Луганскай вобласці. Пра гэта напісаў у сваім «Twitter’ы» Арсэн Авакаў.

Над мэрыяй зноў лунае дзяржаўны сцяг Украіны. Зараз адбываецца поўная зачыстка гораду. Людзі сабраліся на плошчы і скандуюць «ура».

Паводле прэс-службы МУС, сілавікі ўзялі пад ​​кантроль будынак гарадскога савета, міліцыі, мясцовае ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, Упраўлення СБУ. Таксама вайскоўцы вызвалілі чатырох закладнікаў, якія правялі ў палоне каля месяца. Два закладнікі былі расстраляныя.

Тэрарысты масава бягуць з гораду. Паводле афіцыйна старонкі «ЛНР», падраздзяленні камандзіра народнага апалчэння Аляксея Мазгавога і атамана Казіцына пакінулі свае пазіцыі ў Северодонецку і Лісічанску. Баевікі пераапранаюцца ў грамадзянскае і захопліваюць машыны мясцовых жыхароў.

Напярэдадні Нацыянальная гвардыя і ўзброеныя сілы Украіны ачысцілі суседнія населеныя пункты — Дзяржынск, Рубяжное і Саледар. У Лісічанску ідзе жорсткі бой, паведамляюць у Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў