Святлана Ціханоўская абмеркавала з Жузэпам Бурэлям 5-ты пакет санкцыяў


Прэсавая канферэнцыя Святланы Ціханоўская.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская распавяла, што да санкцыяў ЕЗ далучыліся Канада, Вялікая Брытанія, Украіна і ЗША. Палітык адзначыла, што 5-ты пакет санкцыяў Еўразвязу павінен быць разгледжаны як мага хутчэй, такія заявы Ціханоўская агучыла падчас прэсавай канферэнцыі ў амбасадзе Літвы ў Бруселі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

ЗША, Канада, Вялікая Брытанія і Украіна таксама далучыліся да санкцыяў ЕЗ. Пры гэтым Еўразвяз мае намер як мага хутчэй увесці і 5-ты пакет абмежавальных захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская заявіла, што раніцай абмеркавала з Жузэпам Бурэлем пяты пакет санкцыяў.

Палітык распавяла, што сектар дрэваапрацоўкі не трапіць пад будучыя санкцыі Еўразвязу, але «калій і нафта і так будуць вельмі балючымі».

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?
2021.06.21 12:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў