Фітнес-Шмітнес. БЛОГ №3. – Рэканструкцыйнае пахудненне


https://youtu.be/bxIlMXkIeFU
Худнець і гарэць на працы. Вельмі шмат энергіі і адпаведна калорый затрачваецца падчас працы – у часе здымак фільмаў, праграмаў, выступаў, лекцый, канцэртаў. А таксама падчас, здавалася б, не моцна энергаспальвальных актыўнасцяў, такіх як гістарычныя рэканструцыі, якімі зацікавілася астатнім часам у сувязі з новым відэа-праектам. У прыватнасці – стральбой як іх часткай… Але насамрэч, так як да фізічнай актыўнасці, тут дадаецца жывы адрэналін, высокая канцэнтрацыя ўвагі, засяроджанне – то калорый спальваецца не меней, чым пры занятках на залі. Бо эмацыйныя аддачы, псіхалагічныя падвязкі, напружанні і раздрадкі здольныя як даваць нашаму арганізму, так і забіраць у яго назапашанае.

Так некалі частка выпуску ФШ была прысвечаная майму першаму паходу на стрэльбішча з сябрамі і яго вынікам.

У часе гістарычных рэканструкцый – гэтак разам пашчасціла трапіць у Варшаву на рэканструкцыю Аршанскай бітвы – можна было пакатацца на конях, пастраляць з мушкетаў і лукаў (калі добра папросіш у мясцовых жаўнераў – дазволяць, яшчэ і дапамогуць), што вельмі ўражвае і калорыяспальвае, перадусім – калі выпадае стрэліць удала і далёка. Асабліва, калі маеш файных інструктараў адпаведнага гендэру… Прыхільнікі гісторыі – рэканструююць падзеі, факты, а ты – сябе ды сваё цела, унутраныя настройкі.

{movie}ВідэаБлог Валярыны. Рэканструкцыя Аршанскай бітвы, Варшава |right|17391{/movie}

Як у спартовых залах, так і на забавах на свежым паветры заўжды ўсцешна сустракаць сваіх…

{movie}ВідэаБлог Валярыны. Апытанка беларусаў на рэканструкцыі Аршанскай бітвы |right|17392{/movie}

comiks

Cяброўка, што стала сведкай стрэлаў-трэнінгаў, сказала, што мне не стае поруч толькі князя Альгерда, які адзіны прыстаўляў дзіду да сценаў Крамля. Што ж. Яшчэ маем час. Бо адна з маіх матывацый на самамадэрнізацыю – акурат пашырыць ды паглыбіць беларушчыну – ад мора да мора.

gifka

Дарэчы, на гэткіх імпрэзах часта можна сустрэць асобаў, што практычна не саступаюць Альгердам.

Міф. Прадаўжаем развенчваць міфы пра пахудненні. Снедаць – не абавязкова

Лекары адной з клінік у Кембрыджы выявілі, што каларыйны сняданак дапамагае падтрымліваць вага ў норме. Калі ваш ранішні рацыён складаецца з 50% калорый, якія вы звычайна ўжываеце за дзень, то ў арганізма больш часу для таго, каб перапрацаваць іх. А вось адмова ад сняданку прывядзе да прыбытку ў вазе. Пазбаўлены ежы арганізм імкнецца зрабіць тлушчавай запас, а гэта сканчаецца назапашваннем масы. Я звычайна снедаю кашамі – люблю аўсянку і грэчку. У іх шмат энергіі. І гэта выугляводы складаныя, якія акурат адпаведна ўжываць з самай раніцы. Яны дадуць сілаў да палудня.

Міф. Цукар трэба выключыць!

Дыетолагі універсітэта каралевы Маргарэт ў Эдынбургу прыйшлі да высновы, што невялікая колькасць гэтай «раскошы» карысна. Быў праведзены эксперымент з 60 жанчынамі, якія пакутуюць на залішняй вагой. Іх падзялілі на тры групы, і праз два месяцы высветлілася, што больш вагі скінулі тыя жанчыны, якія елі цукар у невялікіх колькасцях і рабілі шмат фізічных практыкаванняў. Абсалютна блізкая мне пазіцыя. Без смачнюшак немагчыма. Але магчыма – за іх расплочваецца. Але калі ўжо грашыш – грашыць з максімальным задавальненнем.

Матывацыя. Фізічная актыўнасць грае ў нашым жыцці вялізную ролю, аднак толькі частка з нас рэгулярна займаецца спортам. Кожны можа знайсці такі від фізічнай актыўнасці, які будзе яму прыемны. Сістэматычная фізічная актыўнасць – гэта самы эфектыўны і танны спосаб пазбегчы многіх хвароб.Яна паляпшае стан здароўя рознымі спосабамі:

Змяншае зношванне сардэчнага клапана,
Зніжае рызыку сардэчна-судзінкавых хвароб,
Павялічвае колькасць костнай масы,
Бароніць ад астэапарозу.

А пазітыўны ўплыў фізічнай актыўнасці праяўляецца і ў псіхалагічнай сферы. Яна змяншае страх, дапамагае змагацца з дэпрэсіяй, паляпшае якасць сну і суб’ектыўнае самаадчуванне. Апрача таго, супольныя фізічныя практыкаванні іграюць вялікую інтэграцыйную ролю. Фізічная актыўнасць дапамагае ўцячы ад штодзённых праблем, дазваляе забыцца на штодзённы стрэс, таму што чалавек цалкам прысвячае сябе трэнінгу. Дзякуючы фізічным практыкаванням, паляпшаецца настрой, што добра ўплывае на самаадчуванне.
Фізічная актыўнасць павялічвае спальванне калорый, што спрыяе зніжэнню масы цела і ўтрыманню пажаданай вагі. Рэгулярныя практыкаванні добра ўплываюць на асноўны абмен рэчываў, змяншаюць апетыт і дапамагаюць у рэдукцыі тлушчовай масы.
Фізічныя практыкаванні дапамагаюць не толькі палепшыць выгляд, але і самадчуванне, а таксама дазваляюць пазбегнуць праблем, звязаных з атлусценнем.

FSh_trenia

Я вельмі люблю стамляцца. Ва ўсіх сэнсах слова і сферах. Фізічная стома надае мне шмат радасці, не меней, чым чакаляд, пацалункі і фільм “Апошняе танга ў Парыжы”.

Блог Паўла.
Паразмаўляем сёння аб невялічкіх лайфхаках.

Памятаеце аб прынцыпе стрэсу пры будаванні сваёй праграмы? Так, даражэнькія, памятаеце – трэба мяняць рэжым нагрузак, тэмпы, практыкаванні, вагу на штангах, каб прагрэсаваць і не даваць арганізму прызвычайвацца да аднога і таго ж.

Насамрэч, той жа прынцып працуе і ў дыеталогіі, калі вы будзеце харчаваць свой арганізм чымсьці карысным і ніяк не змяняць калараж, то прызвычаіцеся і працэс пойдзе павольней. Вось тут надыходзіць самы прыемны момант – чытынг дэй, той самы дзень, калі сабе можна дазваляць УСЕ і пры гэтым працягваць скідаць вагу! Да таго ж, гэта карысна і псіхалагічна, бо падсвядома вы ведаеце, што няма страваў, якіх вам нельга – і ад гэтага на душы цяплее.

Перыядычнасць чытынг дэя для кожнага можа быць рознай, але раз на тыдзень – гэта класіка. Стандарт. Яе трэба адшукаць эмпірычным метадам – ці то раз на тыдзень, ці то раз на 3-5 дзень, ці то нават чаргаваць! Але памятайце, усе роўна ня трэба жэрці ўвесь дзень не спыняючыся і ні ў якім разе не харчавацца ўсю ноч салодзенькім

Ну што, даеў снікерс? Усміхаешся? Ай ты сонейка мае! А зараз бегам у спорт залю, бо без фізічных нагрузак можаш забыцца на прыгожае і падцягнутае цела!

Відэаблог апытанкі ад Паўла “Што жэрці, калі хочацца жэрці?” :

{movie}Фітнэс Шмітнэс: Відэаблог апытанкі ад Паўла “Што жэрці, калі хочацца жэрці?” |right|17393{/movie}

Мы сувязі з вамі ўсё лета і ў нашых сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/fintesshmitnes
http://vk.com/fitnesshmitnes

Не забывайцеся на наш летні таталітазатар! Колькі Валярына скіне ўлетку? Агучце Вашы версіі на нашых фан-старонках ці наўпрост у каментарах.

Дарэчы, калі ў вас ёсць пытанні да Валярыны ці Паўла – задавайце іх на старонцы Белсату ці ў сацыяльных сетках. Мы адкажам на іх у наступных выданнях. Кайфуйце і пампуйце разам з Фітнес-Шмітнес! Змяняйцеся з Белсатам!

ФШ выказвае ўдзячнасць у падрыхтоўцы блогу №3 – Сяргею Пелясе, Ірыне Астапені, Іне Чанчавік, Наталлі і Цімоху Ягоравым і інш.

https://youtu.be/xhR9DGUvpWM
https://youtu.be/TbrxnnRo4u8

Глядзі таксама
Каментары