Інфляцыя ў Расеі ў 14 разоў перавысіла паказчык Еўразвязу


За першыя пяць месяцаў 2014 г. паказчык дасягнуў 4,2%.

Інфляцыя ў Расеі па выніках (студзеня-траўня) падскочыла да 4,2%, перадае РИА «Новости». У сярэднім у Еўропе гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні – 0,3%, піша партал epravda.com.ua

«У Расіі ў траўні цэны на спажывецкія тавары павялічыліся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 0,9%», – гаворыцца ў паведамленні «Росстату».

Найбольшы прырост спажывецкіх коштаў у параўнанні з папярэднім месяцам назіраўся ўва Украіне (на 3,8%), у Беларусі (на 2,2%), на Кіпры (на 1,1%); за перыяд з пачатку года – ва Украіне (10,5%), у Беларусі (8,9%) і Турцыі (5,1%).

Пры гэтым у траўні ў многіх краінах ЕЗ працягнулася зніжэнне коштаў на прадукты харчавання. У параўнанні з папярэднім месяцам прадукты прыкметна патаннелі ў Бельгіі, Фінляндыі, Балгарыі (на 1,2-1,3%). Разам з тым у асобных дзяржавах Еўразвязу ў тым жа траўні харчаванне прыкметна падаражэла.

За перыяд з пачатку года прадукты найбольш істотна падаражэлі ў Венгрыі, Славакіі, Славеніі, Літве (на 2-2,5%). Падзенне цэнаў на прадукты харчавання адбылося: у Фінляндыі – на 2,2%, Партугаліі – на 1,8%, Іспаніі – на 1,1%.

У Расіі спажывецкія цэны на прадукты ў траўні выраслі на 1,6%, а з пачатку года – на 7,1%.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў