Прыпынак «Абсурд»


Вуліца Перамоганосная, Горадня. Звычайны транспартны прыпынак – ну што тут, здавалася б, цікавага і незвычайнага! А вы паспрабуйце з’ехаць адсюль на тралейбусе!

{movie}Прыпынак «Абсурд»|right|17123{/movie}

У адрозненне ад аўтобуснага, шыльду з новым раскладам руху тралейбусаў на Перамоганоснай павесілі на вышыні… чатырох метраў! Тут і маладому чалавеку з добрым зрокам разабраць лічбы цяжка. Што ж гаварыць пра астатніх.

Паводле працаўнікоў тралейбуснага ўпраўлення, якія і ўсталявалі шыльду, вешаць расклад ніжэй за два з паловаю метры нельга. І ўвогуле – аніякай праблем даўно няма!

Аднак дастаткова дабрацца да Перамоганоснайальбо іншых гарадзенскіх прыпынкаў, каб пераканацца ў адваротным. Ды задацца пытаннямі. Чаму б не павесіць шыльду на дазволеныя два з паловаю метры? Альбо не на слуп, а побач пад дахам на прыпынку? І ўсё бачна, і ў дождж не давядзецца мокнуць.

Над адказамі ж можна падумаць, пастаяўшы ў чаканні патрэбнага тралейбуса бітую гадзіну. Да прыкладу, узіраючыся ў расклад, можна няблага патрэнаваць зрок. Альбо папросту прызвычаіцца хадзіць з горда ўзнятай галавой. Як ні круці, а ўсё для людзей.

Валеры Руселік, «Белсат», Горадня

Стужка навінаў