Украіна зачыняе мяжу з Расеяй


Амаль усе пункты пропуску будуць зачыненыя на мяжы Украіны і Расеі. Згодна з пастановаю парламенту, за якую прагаласаваў 261 дэпутат, застануцца працаваць толькі тры пункты памежнага кантролю – «Юнакоўка», «Грэм’яч» і «Хутар Міхайлоўскі».

Рашэнне аб забеспячэнні дадатковага ўзроўню абароны межаў прынята да поўнай стабілізацыі сітуацыі на Данбасе і спынення падтрымання тэрарыстаў з боку Расеі.

У сувязі з чым Вярхоўная Рада парэкамендавала Дзяржаўнай памежнай службе Украіны пашырыць штат служачых ды неадкладна правесці ў аднабаковым парадку дэмаркацыю сухапутнага ўчастка мяжы, якая будзе абсталявана на прыклад вонкавых межаў ЕЗ.

Акрамя таго ўлады Украіны заявілі, што разглядаюць магчымасць прыпыніць працу прапускных пунктаў з Малдовай у раёне непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, а таксама разарваць чыгуначныя і паветраныя зносіны з Расеяй ды зачыніць парты ў Азоўскім моры.

Паводле каардынатара групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытра Тымчука, уздоўж усходняй мяжы Украіны засяроджана больш за 13 тысяч расейскіх байцоў, піша gordonua.com.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў