Тэрарысты з «ДНР» ствараюць свае танкавыя войскі


Добраахвотнікаў, здольных кіраваць танкамі, самалётамі ды верталётамі, шукаюць сепаратысты «Данецкай народнай рэспублікі». Адпаведная аб’ява з’явілася на сайце «Добрволец».

Паводле стваральнікаў старонкі, яны дапамагаюць «у барацьбе ўкраінскага народу і рускіх людзей, супраць акупацыйнага ўраду Украіны, і не заклікаюць да сепаратызму і гвалту. Іх мэта – перамога, а значыць – канчатак грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Украіны».

{movie}Калона расейскай тэхнікі з байцамі перамяшчаецца па горадзе|right|16917{/movie}

{movie}Калона расейскіх Камазаў у Горлаўцы|right|16919{/movie}

Акрамя таго, кіраўніцтву «Данецкай Народнай Рэспублікі» тэрмінова патрабуюцца гранатамётчыкі і былыя вайскоўцы, здольныя кіраваць танкамі, паведамляе партал InfoResist.

Апошнім часам мясцовыя жыхары Горлаўкі і Данецку ўсё часцей становяцца сведкамі таго, як у горад едуць грузавікі з зеніткамі расейскай вытворчасці ды іншая ваенная тэхніка.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў