Расейскія сцягі ў Вільні


У літоўскай сталіцы ўжо 12-ты раз адбываецца Дзень Расеі. На яго сабраліся прадстаўнікі расейскай нацменшасці. І хоць у Літве ўжо даўно забаранілі савецкую сімволіку, людзі сабраліся з сімваламі сучаснай Расейскай Федэрацыі. І хоць гэта ўжо традыцыйнае свята. Сёлета гэтае традыцыйнае святкаванне набывае асаблівы кантэкст у сувязі з украінскімі падзеямі.

Дазвол на правядзенне імпрэзы, выдадзены віленскай мэрыяй, выклікаў абурэнне некаторых літоўскіх кансерватараў. Адзін з іх, Мантас Адаменас, палічыў здрадаю дазваляць свята, якое праслаўляе расейскага агрэсара. Між тым, мэр Вільні Артурас Зуокас заклікае не распальваць міжэтнічнае варажнечы ды памятаць аб правах кожнае нацменшасці краіны.

Арганізатары перакананыя, што такое свята нацменшасцяў не раз’ядноўвае, а інтэгруе грамадства, робіць яго больш стракатым.

{movie}Расейскія сцягі ў Вільні |right|16886{/movie}

Да святкаванняў расейскай меншасці далучыліся і нашыя суайчыннікі. Дзень Расеі наведаў амбасадар Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль. А гасцей забаўлялі танцавальныя і спеўныя ансамблі з Беларусі, а таксама вядомы спявак Дзмітрый Калдун.

У Літве пражываюць прыблізна 180 тысяч расейцаў. Іхная колькасць паступова зніжаецца, бо малодшае пакаленне ўсё часцей адносіць сябе да літоўцаў. Аднак, як бачым, шмат людзей усцяж адчуваюць немалую настальгію па сваёй радзіме. Як гаворыцца, на адлегласці любіць прасцей.

Настасся Яўмен, «Белсат», Вільня

Стужка навінаў