200 долараў за начлег у іглу


Дом са снегу пасярод заснежанага Нью-Ёрку паставіў арт-дырэктар адной з мясцовых рэкламных кампаній.  Гэткім чынам Патрык Хортан скарыстаўся моцным снегападам, які абрынуўся на Вялікі Яблык.

Хортан пабудаваў іглу за некалькі гадзінаў і выставіў яго на сэрвісе браніравання жытла Airbnb. Ноч у дамку для дваіх Хортан ацаніў у 200 долараў.

На жаль, неўзабаве абʼяву знялі з сайту – іглу не адпавядала патрабаванням Airbnb, бо ў ім не было электрычнасці, вадаправоднай вады і ўваходных дзвярэй.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў