20 людзей у цывільным і 2 міліцэйскія аўтобусы на 50 БНФаўцаў


Кансерватыўна-хрысціянская партыя–БНФ прыйшла з бел-чырвона-белымі сцягамі да Лошыцкага яру.

У санкцыянаванай Менскім гарвыканкамам акцыі ўзялі ўдзел прыблізна 50 асобаў. Штогадовае шэсце было прымеркаванае да дня памяці продкаў Дзяды, які адзначаюць 2 лістапада. Паводле БелаПАНу за шэсцем сачылі 20 людзей у цывільным, два міліцэйскія аўтобусы і машына ДАІ.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У Лошыцкі яр з 1937 да 1941 гг. дастаўлялі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тут месцілася гэтак званая «Белая дача» – месца размяшчэння спецкамендатуры НКУС, дзе расстрэльвалі ворагаў таталітарнага рэжыму. Паводле ацэнак Зянона Пазняка, у Лошыцкім яры – парэшткі ад 7 да 10 тысячаў рэпрэсаваных.

У 1988 г. Лошыцкі яр быў часткова засыпаны, а на яго месцы збудаваны гаражны кааператыў. У 90-х гадах у Лошыцкім яры ўсталяваны Крыж беларускім пакутнікам.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

«Беларусь мая, мая магіла…»

Верш Анатоля Сыса «Адпусціце мяне Курапаты»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў