У Беларусі хочуць працягнуць бязвіз для Літвы, Латвіі і Польшчы на 2024 год


Савет Міністраў і МЗС прапаноўваюць працягнуць на 2024 год рэжым бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзянаў Літвы, Латвіі і Польшчы. Лукашэнка падтрымаў гэтую прапанову.

Мяжа Рэспублікі Беларусь.
Фота: gpk.gov.by

Бязвіз для літоўцаў і латышоў, а таксама жыхароў Латвіі са статусам неграмадзянаў, быў уведзены 15 красавіка 2022 года. Для палякаў – 1 ліпеня 2022 года. У снежні 2022 года бязвізавы рэжым быў працягнуты на 2023 год.

Дзеянне бязвізавага рэжыму ў 2022–2023 гады «паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў суседніх дзяржаваў да наведвання Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на перашкоды і абмежаванні з боку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Польшчы», сцвярджае прэс-служба Лукашэнкі.

«Увядзенне бязвізавага рэжыму дазваляе дэманстраваць адкрытасць Рэспублікі Беларусь да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю, пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных элітаў суседніх краінаў з дапамогай міжасабовых камунікацыяў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Hавiны
Беларусам будзе не патрэбная віза ў В’етнам
2023.12.08 09:00

Улады Беларусі сцвярджаюць, што для некаторых катэгорыяў грамадзянаў памежных раёнаў Літвы і Латвіі, такіх, як малазабяспечаныя асобы і пенсіянеры, паездкі ў Беларусь зрабіліся сталай крыніцай атрымання неабходных тавараў і медыкаментаў.

Ад пачатку 2023 года 404 926 жыхароў Еўразвязу наведалі Беларусь без візаў, паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі. З іх – 242 240 – грамадзянаў Літвы, 93 277 грамадзянаў і 28 319 неграмадзянаў Латвіі і 41 090 грамадзянаў Польшчы.

Ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў 2022 годзе ў Беларусі прыехалі 789 912 замежнікаў: 490 503 грамадзяніны Літвы, 181 411 грамадзянаў і 55 198 неграмадзянаў Латвіі, а таксама 62 800 грамадзянаў Польшчы.

Hавiны
Улады Літвы плануюць скараціць паток людзей, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю
2023.12.16 13:33

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў