Беларусь працягне налета «бязвіз» з Польшчай, Літвой і Латвіяй


Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прадоўжыць налета бязвізавы заезд у Беларусь грамадзянаў Польшчы, Літвы і Латвіі, піша агенцтва БелТА. Гэта робяць «у пацвярджэнне адкрытасці нашай краіны».

Прапускны пункт на дзяржаўнай мяжы Беларусі.
Фота: «Вясна» / Telegram

Улады вырашылі працягнуць налета бязвізавы рэжым для грамадзянаў Польшчы, Літвы і Латвіі. Як паведамляе БелТА, з такой прапановай да Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся ўрад ды міністэрства замежных справаў, і ён пагадзіўся.

Як гаворыцца ў афіцыйных паведамленнях, гэта робіцца «у пацвярджэнне адкрытасці нашай краіны, накіраванасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў».

«Грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы і надалей змогуць без перашкодаў наведваць Рэспубліку Беларусь, сустракацца са сваякамі, наведваць месцы пахавання, атрымліваць медычныя і іншыя паслугі», – адзначаюць афіцыйныя крыніцы.

Паводле звестак Памежнага камітэту, за ўвесь час «бязвізу» Беларусь наведалі амаль 370 тысяч асобаў: амаль 240 тысяч – з Літвы, амаль 110 тысяч – з Латвіі і больш за 20 тысяч – з Польшчы.

Для літоўцаў, а таксама для грамадзянаў Латвіі і асобаў са статусам неграмадзяніна Латвіі бязвізавы рэжым увялі 15 красавіка, для палякаў – 1 ліпеня.

Hавiны
Амаль 2 тысячы грамадзянаў Літвы, Латвіі і Польшчы наведалі беларускія санаторыі за паўгоддзе
2022.11.27 15:02

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў