У Камянецкім раёне знойдзена цела салдата тэрміновай службы з прыкметамі суіцыда


У Памежным камітэце надзвычайнае здарэнне: салдат тэрміновай службы знойдзены не жывым, цела мае прыкметы суіцыду. Вядзецца следства. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Цела вайскоўца было знойдзена 20 сакавіка ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёну ў памяшканні аддзялення пагранічнага кантролю «Высока-Літоўск». Паводле інфармацыі Памежнай службы, пры знаходжанні цела мела прыкметы суіцыду.

Асоба загінулага вядомая, гэта радавы 2003 года нараджэння, прызваны ў кастрычніку 2022 года, праходзіў службу ў Берасцейскай пагранічнай групе. На месцы надзвычайнага здарэння працуе следча-аператыўная група, прычыны здарэння яшчэ высвятляюцца.

Паводле інфармацыі БелТА, нежывога памежніка знайшлі ў адным з гаспадарча-побытавых памяшканняў. Камандаванне памежнай групы і кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту выказала свае спачуванні родным і блізкім ваеннаслужачага і абяцала аказаць патрэбную ў такіх выпадках дапамогу.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў