Разумнікі ў тыле…Мы не можам узяць і высекчы іх кулямётным агнём


https://youtu.be/player_embedded&v
Украінскія вайскоўцы не могуць страляць па мірным насельніцтве, праводзячы спецаперацыю зачысткі Славянску ад тэрарыстаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook’у» заявіў міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў, адказваючы на крытыку на адрас украінскіх сілавікоў з нагоды маруднасці вызвалення Данбасу ад баевікоў.

«Гэтым абмежаваннем актыўна карыстаецца вораг. Вораг за яго [насельніцтва – news.liga.net] хаваецца і страляе адтуль. Мы не можам узяць і высечы гэтую пасадку верталётным або кулямётным агнём. Бо там – мірныя дамы. Калі ідзе такая вайна, я прашу ўсіх, хто ў тыле, не на перадавой, хто такі разумнік і хто дае «парады»: зразумейце рэальную сітуацыю. У нас войска метадычна развальвалі. У нас няма адэкватных спецпадраздзяленняў», – адзначыў міністр Авакаў.

{movie}Заява кіраўніцтва МУС Украіны|right|16271{/movie}

Паводле яго, тое, што цяпер адбываецца – гэта баявое зладжванне, першае за шматлікія гады. «Мы бачым, хто ёсць хто… Зразумейце і дапамагайце. Кожны на сваім месцы – чым можаце», – заклікаў Авакаў.

Учора ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам загінулі чатыры асобы з боку сілаў МУС, каля 30 параненых. Украінскім сілавікам супрацьстаялі каля 800 баевікоў. Але праціўнік панёс сур’ёзныя страты – дакладная колькасць забітых баевікоў удакладняецца. Цягам 4–5 траўня ўкраінскія сілавікі знішчылі каля 50 тэрарыстаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары