У Славянску сепаратысты вызвалілі вайсковых назіральнікаў АБСЕ


https://youtu.be/3tQHC-jjc6w
Сямёх вайсковых назіральнікаў АБСЕ, захопленых на ўсходзе Украіны прарасейскімі сепаратыстамі, вызвалілі ў суботу раніцаю, паведаміў прадстаўнік прэзідэнта Расеі Уладзімір Лукін.

Інфармацыю таксама пацвердзіла сама арганізацыя ў сваім мікраблогу ў «Twitter’ы».

«Вызвалілі ўсіх 12 асобаў, якія ў мяне ў спісе», – сказаў Лукін. Гэткім чынам, апроч назіральнікаў, сепаратысты вызвалілі працаўнікоў СБУ Украіны, якія суправаджалі місію АБСЕ.

Лукін напярэдадні прыляцеў на ўсход Украіны па ўказанні Уладзіміра Пуціна, каб правесці перамовы аб вызваленні затрыманых назіральнікаў.

На гэтым тыдні канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна «выкарыстоўваць увесь свой уплыў», каб вырашыць сітуацыю з назіральнікамі, сярод якіх было чацвёра нямецкіх грамадзянаў.

Васьмёх прадстаўнікоў АБСЕ і ўкраінскіх афіцэраў, якія іх суправаджалі, затрымалі 25 красавіка на адным з блок-пастоў пры ўездзе ў Славянск. Пазней сілы Самаабароны адпусцілі аднаго з назіральнікаў АБСЕ, чый стан здароўя выклікаў сур’ёзныя асцярогі.

Лідар сепаратыстаў працуе на Расею?

Адзін з лідараў сепаратыстаў Ігар Стралкоў абвяргае, што працуе на загад расейцаў. Фота kp.ua Адзін з лідараў сепаратыстаў Ігар Стралкоў абвяргае, што працуе на загад расейцаў. Фота kp.ua У суботу на «YouTube’е» з’явіўся чарговая запіс перахопленай тэлефоннай размовы, гэтым разам – паміж прадстаўніком прэзідэнта Расеі Уладзімірам Лукіным і адным з лідараў сепаратыстаў на ўсходзе Украіны Ігарам Стралковым (СБУ сцвярджае, што ягонае сапраўднае прозвішча Гіркін, а сам мужчына прапісаны ў Маскве).

У размове, сярод іншага, прысутнічае такі дыялог:

– Калі вам зручней, каб мы прыехалі? АБСЕ дае машыны, я буду ў першай машыне. Усё гэта будзем рабіць, калі нас прапусцяць. Здаецца, ёсць указанне, што нас мусяць прапусціць, яго будуць аўтаматычна правяраць на самым высокім узроўні. Як вам зручней: калі мы прыедзем цяпер, гадзіны праз дзве або раніцаю а 5–7 прыедзем?
– Значыць, мне, напэўна, заўтра раніцаю зручней з адной простай прычыны: як толькі вы паедзеце, штурм адразу ж адновіцца.
– Зразумела. Гэта значыць, вы лічыце, што лепш раніцаю?
– Так, я лічу, што лепш раніцаю.
– Добра, дамовіліся, будзе зробленае.

{movie}СБУ прадставіла доказы размовы сепаратыстаў з расейскім бокам|right|16240{/movie}
Мяркуючы з запісу, у некалькіх месцах ён падвяргаўся мантажу.

Служба бяспекі Украіны лічыць сепаратыста Стралкова афіцэрам спецназу Галоўнага выведкавага ўпраўлення генштабу Расеі, аднак сам ён адмаўляе сваё дачыненне да расейскіх спецпадраздзяленняў. У СБУ таксама заяўляюць, што запіс размовы Лукіна і Стралкова сведчыць пра тое, што Расея можа быць датычная да захопу назіральнікаў у Славянску, хоць ніякіх указанняў у запісе няма.

У інтэрв’ю агенцтву «РИА Нновости» Уладзімір Лукін заявіў, што такая размова сапраўды была, аднак яе змест не мае нічога агульнага са сцверджаннямі СБУ пра тое, што расейскі бок каардынуе дзеянні апалчэнцаў.

МЯ, belsat.eu, паводле bbc.co.uk

Глядзі таксама
Каментары