Жанчына-асілак


Святлана Сцяпанава – майстарка спорту па паўэрліфтынгу. У спорт яна прыйшла выпадкова ў 26 гадоў: «Я пайшла, сказала трэнеру, што хачу паправіць фігуру. І мне далі праграму, паступова павялічваючы нагрузкі».

Як вынік – ужо праз год Святлана атрымала першае месца на раённых спаборніцтвах, пасля былі рэспубліканскія, а яшчэ пазней – атрыманне звання міжнароднай майстаркі спорту па паўэрліфтынгу.

{movie}Жанчына-асілак|right|15571{/movie}

Апошнія 11 гадоў Святлана працуе на будоўлях. Паводле гераіні, яна з дзяцінства гуляла выключна з хлопцамі, у дарослым жыцці гэта засталося: «Мне падабаецца будоўля, таму што кожны новы дзень не падобны да ўчорашняга. Сёння я вішу на адным аб’екце, а заўтра – на іншым. Бывае гэтак, што, выконваючы заданне, практычна падцягваешся на руках, таму нават спартзалы не трэба».

Жанчына не прыпыняецца на дасягнутым, і ейная наступная вышыня – барацьба за тытул самай моцнай жанчыны Беларусі.

Цалкам праграму «Рэпартэр» глядзіце ў онлайн-трансляцыі кожны чацвер а 20:30 або ў архіве праграмы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў