Далей за Крым Расея не пойдзе


Палітолаг Кірыл Коктыш каментуе заяву расейскага МЗС пра намеры бараніць сваіх «суайчыннікаў» у Данецку.

МЗС Расеі заяўляе, што кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыі ва Украіне, і таму Масква «пакідае за сабою права ўзяць пад абарону суайчыннікаў у гэтай дзяржаве». Гэта не азначае, што Масква ўвядзе сваё войска ва ўсходнюю Украіну. Але Крэмль такім чынам сігналізуе, што пагроза грамадзянскай вайны застаецца.

«З гэтага не вынікае, што менавіта цяпер Расея будзе рухаць свае войскі кудысьці ў Данецк. Мне здаецца, што расейскія войскі застануцца ў Крыме і не будуць гэтых межаў пераходзіць».

Расейскае вонкавапалітычнае ведамства апублікавала сваю заяву пасля начной бойкі ў Данецку, у выніку якой быў забіты юнак, некалькі асобаў былі параненыя. Паводле расейскага МЗС, на гэтак званых «мірных дэманстрантаў», якія выступаюць супраць украінскіх уладаў, напалі праварадыкальныя групоўкі, узброеныя бітамі ды траўматычнаю зброяй.

ЮВ паводле “Еўрарадыё”

Глядзі таксама
Каментары