Незалежным журналістам з Гомлю вынеслі папярэджанне


https://youtu.be/CUOw8KRLpN4
Гомельская абласная пракуратура зацікавілася журналісцкаю дзейнасцю працаўнікоў «Радыё Рацыя». Гэтым разам папярэджанне вынесенае журналістам-фрылансерам, сябрам ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Юліі Сівец і Міколу Бяньку, якія таксама працуюць на шэраг іншых выданняў.

Як вынік, Юлія Сівец і Мікола Бянько атрымалі папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб медыях, у прыватнасці – пра супрацу з замежнымі медыямі без акрэдытацыі. Адпаведнае рашэнне прыняў першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці Вадзім Сушчынскі.

{movie}Незалежным журналістам з Гомлю вынеслі папярэджанне|right|15159{/movie}

Мікола Бянько мяркуе, што дзеянні пракуратуры звязаныя з набліжэннем мясцовых выбараў, «…якія хоць нічога і не вырашаюць, але гэта заўжды стрэс для ўладаў, і журналісты – гэта мішэнь для пераследу. Па-другое, ва Украіне, зусім блізка ад Гомлю, адбываюцца вельмі важныя падзеі: змяняецца ўлада, перафаматаванне адносінаў у грамадстве. І, адпаведна, тая роля, якую адыгралі журналісты ва Украіне, палохае і кіраўніцтва нашай рэспублікі».

«Радыё Рацыя» зарэгістраванае на тэрыторыі Польшчы ў Беластоку. Папярэднія чатыры спробы журналістаў радыёстанцыі атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі скончыліся адмовамі ад Міністэрства замежных справаў.

ДР, Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары