У Дзень мовы – разам з Украінаю. Відэа-дыктоўка (+ адрасы дыктовак)


Нашумелыя моўныя курсы «Мова ці кава» адмыслова для гледачоў нашага каналу ў Дзень роднай мовы падрыхтавалі вiдэа Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкi. Тэкстам стаўся тэкст-гімн выбітнай беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».

«Сёння ён прагучыць не толькi для Беларусi, aле і для братняй Украіны i яе герояў. Адмыслова захацелася зрабіць менавіта відэаверсiю дыктоўкi, каб кожны мог у сваёй сям’i, арганізацыі, установе ці проста з сябрамі улучыць кліп і далучыцца да нас, прамовiць нашу малiтву разам…» – кажа адна з натхняльнiц праекту лiтаратарка Валярына Кустава.

{movie}Відэа-дыктоўка|right|14949{/movie}

Аўтар ідэі Агульнанацыянальнай дыктоўкi Уладзімір Падгол: «Па традыцыі, якая ўзнікла 25 сакавіка 2008 года, агульнанацыянальная дыктоўка пішацца на Дзень волі. Бо нашую дыктоўку салідарнасці я прыдумаў да 90-годзьдзя БНР. Але ж у тым жа 2008 годзе пачалі пісаць крыху раней, бо амбасадары на тыя дні раз’язджаліся па сваіх краінах, але пісаць хацелі ды таму селі пісаць раней. Потым Трусаў прапанаваў пісаць у Дзень роднай мовы, які абвесціла ААН. І ТБМ ладзіла дыктоўку на Дзень роднай мовы.

Лічу, што для непалітызаванага грамадства, якое цураецца палітыкі, лепей пісаць тады, калі яны захочуць. «Магутны Божа» я прапанаваў таму, што мы пачалі перапісваць Біблію, і гэта тэма актуальная ажно да 2017-га года (500-годдзя друкавання Псалтыра Скарынам)».

Тэкст чыталі Валярына Кустава, Франак Вячорка, Алесь Залеўскi, Уладзь Лянкевiч, Мікіта Недаверкаў, Алена Пятровіч. Здымала і мантавала Наталля Каварская.

Напісаць VII Агульнанацыянальную дыктоўку можна не толькі праз інтэрнэт.

Менск

У Менску напісанне дыктоўкі пройдзе а 18:00 у сядзібе Таварыства беларускай мовы: вул. Румянцава 13

Ліда

23 лютага – г. Ліда, Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы, пачатак а 10:30.

Бярозаўка

22 лютага – г. Бярозаўка, бібліятэка, пачатак а 12:00.

Горадня

23 лютага, пачатак а 12:00 ва ўнутраным дворыку на вуліцы Будзённага 48а.

Варшава

22 лютага, пачатак 12:00 Палац Культуры і Навукі, 12 паверх, Collegium Civitas

Калі вы ведаеце, дзе яшчэ адбудуцца дыктоўкі, пакідайце адрасы ў каментарах.

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў