Віцебская мытня сканфіскавала партыю ружаў з Латвіі


Больш за 6 тыс. штук кветак спрабавалі ўвезці кантрабандаю.

14 лютага праз пункт мытнага афармлення «Урбаны» з Латвіі ў Расею рухаліся аўтамабілі «ДАФ» і «Вольва», якія перавозілі свежазрэзаныя кветкі. Тавар затрымалі ды адправілі ў пункт мытнага афармлення «Віцебск-Цэнтральны» для дагляду.

Працаўнікі аператыўна-пошукавага аддзелу Віцебскай мытні знайшлі 6 тыс. 25 ружаў, не ўказаных у таварасуправаджальных дакументах. Папярэдні кошт затрыманага тавару – Br 190 млн.

Паводле беларускага заканадаўства перавозчыкам пагражае штраф.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў