Прафесіяналізм журналістаў каналу і ступень інтэрактыўнасці ўзаемадзеяння з аўдыторыяй маглі б стаць прыкладам для любога іншага расейскага – і не толькі расейскага – тэлебачання. Сёння гэты паспяховы ўва ўсіх адносінах праект – пад пагрозаю поўнага закрыцця ва ўмовах жорсткага ціску з боку ўладаў краіны. Мы, журналісты «Белсату», як ніхто іншы разумеем гэтую сітуацыю, бо ўжо больш за 6 гадоў вымушаныя весці трансляцыю з-за мяжы ў сувязі з жорсткаю пазіцыяй уладаў Беларусі ў адносінах да незалежнай журналістыкі.
Таму мы заклікаем улады Расейскай Федэрацыі адмовіцца ад пераследу тэлеканалу «Дождь» і забяспечыць прадугледжаную расейскім заканадаўствам магчымасць свабодна выказваць меркаванні як яго працаўнікам, так і ўсім грамадзянам РФ, якія не парушаюць пры гэтым Канстытуцыю. Свабода слова ў такіх краінах, як Расея і Беларусь, – неацэнны інструмент, што дае магчымасць дыскутаваць на важныя для краіны і грамадства тэмы, а без гэтага не можа быць і гаворкі пра пабудову дэмакратычнага грамадства.
Калектыў і дырэктар тэлеканалу «Белсат»