Украінскія сілавікі палююць на «Аўтамайдан»


Міністэрства ўнутраных справаў Украіны афіцыйна абвесціла ў вышук лідараў руху «Аўтамайдан» – Аляксея Грыцэнку, Дзмітрыя Булатава і Сяргея Кобу. Пра гэта сведчыць выпіска з інфармацыйнай базы, размешчанай на інтэрнэт-сайце МУС. Актывістаў вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў.

Паводле інфармацыі МУС, суд дазволіў міліцыі затрымаць Аляксея Грыцэнка, хутчэй за ўсё, для абрання захады стрымання. А вось наконт Дзмітрыя Булатава і Сяргея Кобы ўжо прынялі рашэнне – утрыманне пад вартаю.

Адзначым, што Дзмітрыя Булатава ўчора знайшлі ў вёсцы Вішанька Кіеўскай вобласці. Яго выкралі 23 студзеня ў спальным раёне Кіева. Увесь гэты час яго катавалі. 30 студзеня Дзмітрыя вывезлі ды кінулі ў лесе. Булатава шпіталізавалі, і цяпер ён у рэанімацыі клінікі «Барыс». Яго паплечніка з «Аўтамайдану» Сяргея Хаджынава 27 студзеня затрымалі ў Чаркасах, і там ужо Сяргей атрымаў 2 месяцы СІЗА.

Яшчэ адзін лідар «Аўтомайдану» – Сяргей Коба, баючыся арышту, выехаў у ЕЗ, дзе і перабывае ў гэты момант. Адзіны, хто застаўся ў шыхту, – гэта Аляксей Грыцэнка. Пасля яго арышту «Аўтамайдан» цалкам пазбавіцца сваіх кіраўнікоў. Раней Дэпартамент ДАІ зарганізаваў цкаванне ўдзельнікаў гэтага пратэставага руху – масава складаліся «ліпавыя» пратаколы, паводле якіх суды забіралі правы кіроўцы ў сотняў актывістаў.

РШ/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў